02.02.2023
Home Алфавитный каталог Беларускi рок-гурт «Sumarok»

Беларускi рок-гурт «Sumarok»

 

Рок-гурт «Sumarok» нарадзіўся 2 чэрвеня 2009 года ў старажытным беларускім горадзе Полацку. З кастрычніка называўся «Горад N» і праіснаваў пад такой назвай да пачатку 2014 года.

 

Першапачаткова гурт уяўляў сабой апантаных Ідэяй маладзёнаў – Ігара Палынскага, Антона Іванова, Арцёма Вылягжаніна і Ігара Шыдлоўскага, якія, аднак, ніякага музычнага досьведу ня мелі. Гурт быў хутчэй калектывам сяброў, якія вучыліся ўсяму разам — граць, рэпетаваць, выступаць, запісвацца… Канцэрт за канцэртам маладыя музыкі пракладалі сабе дарогу ў музыку.

 

…Ішоў час. Нехта знаходзіў больш значныя за музыку цікавасьці ў жыцьці. Хтосьці з’язджаў з Полаччыны. Былі і тыя, хто вырашаў працаваць у іншым музычным накірунку. Тым ня меньш, калектыў заўсёды быў камандай аднадумцаў. Сёньняшні склад гурта «Sumarok»: Ігар Палынскі — ідэалогія, сьпевы, гітара; Павал Малюжанец — бас-гітара; Алесь Гуркоў — бубны, перкусія. Час ад часу на сцэне зьяўляюцца сесійныя музыкі: Юлія Ільіна – сьпевы, Ціхан Зінкевіч — гітара.

 

Акрамя названых, у розныя часы ў гурце таксама прымалі ўдзел геніяльны гітарыст Антон Вінаградаў, бубнач Міхаіл Іваноў, усебакова таленавіты бас-гітарыст Канстанцін Путронак, а таксама класныя сьпявачкі Ксенія Макарчык, Ілона Авагу (Казлоўская). Чакаем з войска бас-гітарыста Андрэя Абраменку. А адміністрацыйнай працай загадвае жонка лідара гурта — Дар’я Палынская.

 

У 2014 годзе гурту споўніцца 5 год. За час, што прайшоў з моманту ўтварэньня, музыка ў выкананьні полацкіх апантаных творчасьцю рабят, дзе толькі не гучала!.. Фестывалі «LIVEinROCK» (Полацк), «Навальніца» (Бігосава), «Бардаўская восень» (Бельск-Падляшскі, Польша); зборныя канцэрты з удзелам Піта Паўлава («N.R.M.»), гуртоў «AMALGAMA» (Расея), «Крама», «Палац», «BosaeSonca», «RECHA», «Версія», «Indra» і іншых. Былі разнастайныя акустычныя выступы — канцэрт у Пскове (Расея), шматлікія кватэрнікі ў Полацку, Віцебску, Менску; адбыўся выступ з Кошкай Сашкай (Расея); удзел у культурніцкіх імпрэзах у якасьці запрошаных гасьцей. Ігар Палынскі выступаў у складзе «Снайперскага хора» на юбілейным канцэрце гурта «Ночные Снайперы», які прайшоў напрыканцы 2013 года ў адной з буйнейшых клубных пляцовак Расіі — маскоўскім клубе «Crocus City Hall».

 

Рэпертуар гурта «Sumarok»: электрычнасьць і акустыка, аўтарскі матэрыял на беларускай і рускай мовах. Фармат: сольныя выступленьні, удзел у фестывалях і зборных канцэртах, кватэрніках.


Спасылкі на рок-гурт «Sumarok»:

 

http://sumarok.by/
https://art-booking.org/artist/764
http://vk.com/sumarok_band

Комментарии (1)

  • Michaelsnind
    06 Февраля 2017 at 01:35 | ответ
    просто супер!

Оставить комментарий

Пожалуйста, войдите, чтобы комментировать.