Асенняе падарожжа (Раіса РАМАНЧУК) Печать
Автор: BM   
23.10.2013 13:01

Асенняе падарожжа

Нядаўна жыта буйнае калоссе

Да долу нахіляла галаву,

А сёння пад птушына мнагалоссе

Я па іржышчы напрасткі іду.

 

Дажджу ўчарашняга сляды абутак бэсцяць,

Ды не спалохае хлюпоты тае бруд,

Асенні краявід мне сэрца песціць,

Бо я душой і ўсёй істотай тут.

 

Над пожняю аблокі нізка вельмі

Плывуць блакітна-шэрай талакой,

І спужаных шпакоў з-пад ног сямейка

У неба ўзнялася нада мной.

 

Па бездарожжу напрасткі з гасцінца

Шыбую, дзе вокнамі міргне здалёк

Сябрук майго юнацтва і дзяцінства,

Мой самы лепшы ў свеце хутарок.

 

Раіса РАМАНЧУК