11.01.2014
Home Ваше творчество Ваше творчество Дзе ты, зімушка, схавалася? (Людміла Шувалава)
Дзе ты, зімушка, схавалася? (Людміла Шувалава) PDF Печать E-mail
Автор: BM   
10.01.2014 23:54

Дзе ты, зімушка, схавалася?

 

Калі ласка, памажыце!

Дзе ж ты, зімушка, схавалася?

Хто цябе зачараваў?

Мо яшчэ не адаспалася?

Ці хто ў Арктыку загнаў?

Там бялюткія мядзведзікі

Гульні снежныя вядуць.

«Дзякуй, – кажуць, – вам, суседзікі!»

Ды ад радасці равуць.

А што ж нам рабіць, скажыце?

Няма снегу, няма льду…

Калі ласка, памажыце

Гэту выправіць бяду!

Дзед Мароз да нас спяшаецца,

Падарункаў цэлы воз!

Але ж ён не суцяшаецца –

Нехта снег кудысь завёз!

Дзед Мароз любіў з Снягуркаю

ў снежкі весела гуляць…

Вось цяпер ён з Сіўкай-Буркаю

Будзе ў прыцемкі блукаць?!

 

А што ж нам рабіць, скажыце?

Няма снегу, няма льду…

Калі ласка, памажыце

Гэту выправіць бяду!

 

Людміла Шувалава

Обновлено 11.01.2014 00:00