01.07.2019
Home Ваше творчество Ваше творчество Вершы Раісы Раманчук
Вершы Раісы Раманчук PDF Печать E-mail
Автор: BM   
30.06.2014 12:39

Чаромхавы ранак

 

Дзесьці крадком, з-за гаю

Ранак чаромхавы крочыць.

Месяц сярпом зжынае

Каліўца цёплай ночы.

 

Хто гэтай ночкай спакуснай

Там затаіўся ў чаканні?

Там, палыном на вуснах,

Наша з табою каханне...

 

 

***

Ранак крочыць да вакенца,

Зазірне ў кожны дом,

Да Алёнкі дакранецца

Ясным сонца прамянём.

 

Ну,  хутчэй расплюшчвай вочкі,

З ложка хуценька ўставай!

Раніца змяніла ночку,

У вандроўку кліча май.

 

Выпі кубак сырадою.

Маніць фарбамі лужок.

Шлях чакае нас з табою,

Кліча рэчкі беражок.

 

 

На свята да бабулі


На свята да бабулі

Сабралася сям’я:

Андрэй, Сяргей, Віталік,

Уладзік, Жэнька, я.

 

Яшчэ дзядзькі і цёткі,

Сястра бабулі, брат…

Павіншаваць бабулю

Асобна кожны рад.

 

Бабуля пунцавее

І маладзей глядзіць.

Няхай заўжды павага

Бабулю маладзіць.

 

 

Дзьмухавец

 

Дзьмухаўца ўбачыў Ромка:

«Ой, сястрычка, ой, Алёнка!

Парашуцікаў, глянь, тут

Мо мільён! Сапраўдны пуд!»

 

Раіса Раманчук