31.07.2021
Home Ваше творчество Ваше творчество Стихи для песен Олега Нагорного
Стихи для песен Олега Нагорного PDF Печать E-mail
Автор: BM   
08.04.2016 14:46

 

Дзіцячая калядка

 

Запеў 1

Карагод сняжынак сустракае свята.

Елка-прыгажуня прыбрана багата.

А на верхавіне прыгажуні колкай

зіхаціць ліхтарык віфлеемскай зоркай.

 

Прыпеў

Сонца спіць. Звініць мароз.

На зямлю сышоў Хрыстос.

Месяц ветлы выплывае –

Сына з Маці праслаўляе.

Новы год прывёз дарункі

дзецям: цацкі і ласункі.

Сонца спіць. Звініць мароз.

На зямлю сышоў Хрыстос.

 

Запеў 2

Мудрацы за зоркай шлях свой пракладаюць.

Пастухі ў пячоры немаўля вітаюць.

Хор святы анёльскі над зямлёй разліўся:

“Слава ў вышніх Богу! Хрыстос Нарадзіўся!”

 

Прыпеў

Сонца спіць. Звініць мароз.

На зямлю сышоў Хрыстос.

Месяц ветлы выплывае –

Сына з Маці праслаўляе.

Новы год прывёз дарункі

дзецям: цацкі і ласункі.

Сонца спіць. Звініць мароз.

На зямлю сышоў Хрыстос.

 

Беларусь на выданні

 

запеў

Душа ў замежжа не ляцела –

да цёплых мораў, снежных гор.

Яна шчаслівай быць хацела,

дзе рэкам падпявае бор.

Аднак дзявочым сэрцам юным

паверыць лёгка жаніхам,

што толькі з імі лёс не сумны,

што горш заўсёды “тут”, чым “там”.

Вясельнае цвіценне бэзаў,

ты прымяраеш па вясне.

І хочаш верыць, што з імпрэзай

жыццё цябе не разміне.

Аднак дзе сёння пах суквеццяў,

учора – снежныя гурбы.

І ты расла да паўналецця

праз зімы гора і журбы.

 

прыпеў

Не плач, красуня, ўпотай росамі.

Твой сум заблытаўся ў вятрах!

Мы ўсе становімся дарослымі,

і самі выбіраем шлях.

Ты жаніхам за долю сытую

душу і волю не прадай.

Будзь не самотнай – самавітаю!

Жыві-квітней, радзімы Край!

 

запеў

Красуні залатыя косы

на нівах лашчыць хор вятроў,

і турмалінавую россып

улюбёна дорыць васількоў.

Аднак падлетка вабяць трэнды,

якія ў модзе за мяжой.

Не размяняй сябе на брэнды:

как быць прыгожай, будзь сабой!

 

Праталіны

 

Запеў 1

Тлеюць зоры ў нябёснай зале.

Поўня срэбныя сыпле у снег дыяманты.

Давай не спяшацца на апошні куплет,

чакаючы стрэлаў крылатага "Санты"…

чакаючы стрэлаў крылатага "Санты"

 

Прыпеў

Так хочацца верыць, што сонечны лівень

не змые наш сон, а зробіць шчаслівым,

што шкельцы сняжынак не разаб’юцца –

растаяць і кроплей адзінай сальюцца,

і будзем мы помніць, што мудра трывалі

халодныя сэрцы да першых праталін…

так хочацца верыць…

да першых праталін…

 

Запеў 2

Асыпаецца ў золак зала.

Зоры стлелі, і поўня як іней растала.

І гудзе не крылатага "Санты" страла,

а куплет развітальны вакзала…

а куплет развітальны вакзала.

 

Прыпеў

І хочацца верыць, што сонечны лівень

не змые наш сон, а зробіць шчаслівым,

што шкельцы сняжынак не разаб’юцца –

растаяць і ў кропле адзінай сальюцца,

і будзем мы помніць, што мудра трывалі

халодныя сэрцы да першых праталін…

так хочацца верыць…

да першых праталін…

 

Сэрца не купюра

 

Запеў

Маё сэрца не купюра.

А сваё ты размяняў.

Я бландзінка, а не дура –

так скачы, куды скакаў!

Свае “левыя” алюры

не на мой кіруй манеж.

Зразумела: бабы – дуры.

А жанчын не правядзеш!

 

Прыпеў

Тваё “love”, як спам дастала

скайпам, аськай, эс-эм-эс!..

Я табе ўжо адмаўляла

І “сабакай-маіл”, і без.

Ад прыгожых слоў не таю.

Проза лёс, а не санэт.

Я цябе не пакахаю

ні без Нэту, ні праз Нэт!

 

Запеў

Ты прэзентаваўся прынцам

на прэстыжнае кані.

Шоўкам абяцяў сцяліцца,

казкай упрыгожваць дні.

Кляўся да дрыжэння плоці –

прагі запаліў агонь.

Але у маёй аброці

апынуўся толькі конь…

 

Прыпеў

 

Запеў

Мазалі нацёр на “клаве”.

След на локце ад зубоў.

Ты мяне ужо “за-love-іў” [залАвіў]

сваім жаласлівым шоў.

Пашкадуй пачуццяў змылак –

прыхавай іх для другой:

я тваё жыццё абмыла

гераклітавай ракой!

 

Сказаць аднойчы

 

запеў 1

Не трэба мне нічога ад Габана,

ад Гучы, ад Свароўскі , ад Шанель…

Не сняцца ні Карыбы мне, ні Каны,

ні бэнтлі па дарозе ў Куршавель.

Я не хачу катацца ў масле сырам,

грэць грудзі дыямантавым агнём…

Не ад таго мне па начах так сыра,

і пахмурна так самым ясным днём.

 

прыпеў

А патаму, што двойчы

не сказала ў вочы:

“Я не люблю цябе!

І ты з другой, кабель,

на ўсе чатыры… можаш крочыць!

Цябе я не люблю:

ўспаміны ўсе спалю…

І лёгка мне даюцца ночы!

І мне без слёз даюцца ночы!”

 

запеў 2

Такім каханнем сытая па горла.

(Ін’яцыа, маэстра страў, прабач!)

Пад языком не ад запраў пагоркла,

а ад любоўных горычы няўдач.

І мне начхаць на норкавыя футры --

зусім не ад марозу стыгне кроў.

Бляднее скура твару не ад пудры,

а ад бяссоннай прагі ўбачыць зноў,

 

прыпеў

каб заявіць аднойчы

спакойна яму ў вочы:

“Я не люблю цябе!

І ты з другой, кабель,

на ўсе чатыры… можаш крочыць!

Цябе я не люблю:

ўспаміны ўсе спалю…

І лёгка мне даюцца ночы!

І мне без слёз даюцца ночы!”

 

запеў 3

Мне ўсё адно, каму ён дорыць зоры,

пуцёўкі, пацалункі, Amy Gee…

Праз антыспам сардачнае прасторы

не праслізне і біт ягонай лжы.

Акаўнт яго надзейна запаролен.

Аднак спачыну не дае “ pop-up”,

які сустрэчы просіць хоць на долю

хвіліны, каб завершыць той этап,

 

прыпеў

яму сказаўшы ў вочы:

“З маёй душы ты збочыў:

я не люблю цябе!

І ты з другой, кабель,

на ўсе чатыры… можаш крочыць!

Цябе я не люблю:

ўспаміны ўсе спалю…

І мне даюцца лёгка ночы!

І мне без слёз даюцца ночы!!!”

 

Парус

(пераклад з Уладзіміра Высоцкага)

 

Лантух дэльфіна

ўспораты насцеж вінтом!

Выстралу ў спіну

з нас не чакае ніхто.

Скрыня пустая

каля гарматы ляжыць.

Газ выціскаю

на віражы!

 

Зранілі крылле паруса!

Каюся! Каюся, каюся!

 

Нават ў дазоры

не стрэць можна ворага!

Гэта не гора –

ные калі нага.

Дзверы старыя

многім пяюць, многім рыпяць:

вы тут чужыя:

каму вас чакаць?

 

Зранілі крылле паруса!

Каюся! Каюся, каюся!

 

Многія лета –

ўсім, хто спявае ў сне!

Ўсе часткі свету

могуць ляжаць на дне!

Усе кантынтны

могуць гарэць ў вайне, –

толькі ўсе гэта –

не для мяне!

 

Олег Нагорный

+375 29 779 18 04

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript