19.06.2017
Home Новости Белорусские новости Адбудзецца прэзентацыя дэбютнага альбома «Дрымон»
Адбудзецца прэзентацыя дэбютнага альбома «Дрымон» PDF Печать E-mail
Автор: BM   
10.05.2017 17:11

 

2 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя дэбютнага альбома «Апошнi» олдбойзбэнда «Дрымон».

 

Прэзентацыя адбудзецца ў пабе «Графіці» (завул. Калініна, 16). Альбом запiсан па матывах «Першага развітальнага тура». Гурт абяцае паўтоны жывога гуку на сцэне, а ў праграме будуць слёзы, крыкі, абдымкі, раскіданыя ложкі ды падтрымка гурта MaryRose!


Дзверы адчыняцца ў 19:00, пачатак выступу – у 20:00. Кошт квіткоў: танцпол папярэдне 7 руб, у дзень канцэрта – 10 руб, месцы за столікамі – 10 руб (толькі папярэдні продаж).


Набыць квіткі можна на сайце www.graffiti.by і ў касе клуба. Дыскі з альбомам? Будуць!