27.01.2021
Home Новости Рецензии на альбомы Hair Peace Salon "Gentleman"
Hair Peace Salon "Gentleman" PDF Печать E-mail
Автор: BM   
13.06.2012 21:03

Информация о диске

 

Музыка: Олег Вяль (1,4-7,9), Константин Карман (2,3,8,10)
Слова: Олег Вяль/Константин Карман (1), Константин Карман (2,3,6,8,10), Олег Вяль (4-7,9)

 

 

HAIR PEACE SALON:

Олег Вяль – вокал, бэк-вокал, гитары
Константин Карман – вокал, бэк-вокал, клавишные
Максим Девиченский – бас-гитара
Владимир Агаян – ударные (1-3,7,8,10)
Алексей Кузнецов – ударные (4-6)

Сведение – Евгений Суховей (1,2,6-10), Павел Синило (3,5), Анатолий Шманай (4)
Мастеринг – Павел Синило, Everest Studio

 

Диск можно бесплатно скачать на сайте www.hairpeacesalon.com.

 

 

Мнения и оценки музыкальных экспертов

 

 

Сергей Будкин (оценка: 9,00)

 

Дзіўна, але факт: альбом "Gentleman" для Hair Peace Salon – дэбютны. Яшчэ зь пяць гадоў таму яны засьведчылі сваю творчую грунтоўнасьць дэбютнымі сынгламі "Gipsy" ды "In Tune", якія далі падставы казаць пра досыць яскравую зьяву на айчыннай індзі-сцэне. Але потым каманду зь нейкіх прычынаў заліхаманіла, і на пэўны час яна папросту зьнікла з далягляду. Недзе тады і адбылося ангельскамоўнае нашэсьце маладзейшых і нахабнейшых вінтажных камандаў.

 

Hair Peace Salon на іх фоне падаваліся ня інакш як рэліктам яшчэ з тых часоў, калі ў нас па-ангельску сьпяваць было ня так модна. Аднак альбом "Gentleman" ставіць усё на свае месцы – гэты менскі гурт у вельмі добрай форме і па-ранейшаму можа дыктаваць правілы на беларускай незалежнай сцэне. Цяпер яны ўжо не "малады і шматабяцальны", а цалкам сфармаваны ідэйна і музычна бэнд, які цалкам здольны даваць вось такія майстар-клясы ў выглядзе практычна ідэальнага студыйніка. Яны запісалі 10 дыхтоўных трэкаў. Нічога лішняга.

 

Падчас стварэньня гэтага альбому на стары матэрыял вырашана было забыцца, таму "Hover", "Gipsy", "Like А Whale" ды шэраг іншых выдатных твораў узору 2007-2008 так і засталіся ў мінулым. На жаль, тамсама засталіся і досыць удалыя экспэрымэнты музыкаў зь беларускай мовай. У "Gentleman" увайшлі напрацоўкі гурта апошніх двух гадоў. Некаторыя зь іх, як цудоўная "Rolz-n-Rulz" ці "Happy For A While" выдаваліся ў якасьці сынглаў, але большасьць песьняў – новыя і нячутыя. Hair Peace Salon адразу зьбіваюць з ног двума моцнымі нумарамі "Borderline" і "Gentleman" і цягам усяго альбому трымаюць увагу, хоць іх музыку чаднай ды звышэкспрэсіўнай не назавеш.

 

Яны маюць усё, што трэба – выдатныя галасы, неблагую лірыку, хвацкі гук, бездакорнае выкананьне, пісьменную падачу. А тое, што яны ровару не вынаходзяць і публіку не эпатуюць, – дык гэта ў дадзеным выпадку не бяда. Слухаць іх музыку прыемна, а гэта крытэр не абы-які. "Gentleman" – з шэрагу тых сёлетніх альбомаў, якімі можна безумоўна ганарыцца.

 

Budzma.org

 

Олег Климов (оценка: 7,00)

 

Не знаю как вы, но лично я дождался-таки дебютного альбома от этой приметной команды. Поначалу я относился к ее творчеству без особого интереса – еще одна унылая группа, исповедующая британскую волну, которая мне до чертей зеленых обрыдла. Но потом коллектив повеселел – нет, привязанностям он своим не изменил, но зазвучал энергичнее, агрессивнее даже. И вот эта, казалось бы, малость изменила мое отношение к ансамблю со знака "-" на "+". Да и мелодичнее все стало.

 

И еще я проникся той "небрежнинкой", которая мне раньше не нравилась в музыке бэнда – не в вокале (Олега Вяля я считаю одним из лучших отечественных англопоющих рок-вокалистов) и не в инструментале, а что нельзя было пощупать руками, а только прочувствовать. Сейчас это такая отличительная черта – "позерство" в определенных границах. Впрочем, не исключаю, что перед прослушиванием песен Hair Peace Salon я всегда чего-нибудь съедаю – из нерекомендованного Минздравом. "Rolz’n’Rulz" рулит.

 

Experty.by

 

Дмитрий Подберезский (оценка: 7,00)

 

Вядучыя нашых радыёстанцый ня любяць называць тых выканаўцаў, песьні якіх запускаюць у эфір. І вось тут якраз той самы выпадак, калі, аказваецца, з некаторымі песьнямі "джэнтлменскага" альбому я ўжо дастаткова даўно знаёмы ("Happy For a While"). Адно што ня ведаў што гэта – яны тыя самыя...

 

Гэта ўжо цяжка сказаць які па ліку сёлетні ангельскамоўны альбом чарады прадстаўнікоў замежнай лінгвістычнай школы малодшага пакаленьня. І хоць самі музыкі праклямавалі пэўную змену стылістыкі, мне падалося, што менавіта гэты калектыў і знаходзіцца якраз ці не за ўсіх бліжэй да стандартнай эўрапейскай традыцыі сумяшчэньня рокавага інструмэнтарыя з дастаткова папсовай мэлёдыкай.

 

Пры гэтым своеасаблівай прыкметай творчасьці Hair Peace Salon зьяўляецца, як мне падалося, пэўная недасказанасьць, калі браць пад увагу фармальную пабудову песень. Як прыклад, гэта "Out Of Time", "Someone Better", дзе лягічная кропка калі й прысутнічае, дык вельмі няўцямна.

Тым ня менш з музычнага менавіта боку альбом не расчараваў, ягоны рэпертуар дастаткова разнастайны ("Borderline", "RolznRulz"), добра прапрацаваныя вакальныя партыі, з боку аранжаваньняў таксама хапае тых дробных, здавалася б, штрышкоў, якія расквечваюць агульнае палатно.

 

Тым ня менш (яшчэ раз паўтаруся) ў цэлым значнага ўражаньня арыгінальнасьці, непадробнасьці агульнага вобразу калектыву музыка гэтага альбому ўсё ж не дае. Не пакідае адчуваньня, што слухаеш старанна, дакладна, годна зробленую копію, дзе стандартных (яшчэ раз паўтару – добра ўвасобленых!) прыёмаў усё ж куды больш, чым дзёрзкіх, "няправільных" крокаў у бок нестаптаных сьцежак.

 

І ўжо зусім недарэчным (зноў жа – вельмі суб’ектыўна!) выглядае гэтая музыка на фоне ўзатага за аснову дызайну твору Сяргея Балянка – мастака насамрэч арыгінальнага, парадаксальнага. От гэтага больш бы ў музыцы!

 

Experty.by

 

Дмитрий Безкоровайный (оценка: 6,00)

 

Десять лет существования группы Hair Peace Salon прошли достаточно тихо – минимум релизов, минимум концертов, минимум засветки. В результате коллектив из потенциальных надежд отечественной рок-музыки перешел сразу в ранг культовых персонажей для адептов британского саунда 90-х. Вернее, той немногочисленной их части, которой интересны концерты белорусских групп.

 

Дебютный альбом коллектива представляет собой не бест, а записи последних 3-4 лет. Но это не так важно, потому что точки опоры прежние – мелодичные и меланхоличные песни, красивые гитары и узнаваемый высокий вокал Олега Вяля. Единожды выбрав свой путь, Hair Peace Salon далее с него не сворачивали, строго следуя сформулированному в начале творческого пути канону.

 

В итоге получился добротный альбом, который звучит слишком предсказуемо. Здесь есть большая любовь и хороший музыкальный уровень, но не хватает яркости. Стандартная болезнь многих достойных про-западных команд – уже не просто трибьют любимым артистам, еще не что-то самоценное. Ну и чисто техническое – разобрать большинство текстов на слух практически нереально. При этом нельзя не отметить несколько сильных песен: выходившую ранее на интернет-сингле "Out Of Time", а также свежие "Gentleman" и "Stand The Love". Мне кажется, в эту сторону группе и надо двигаться.

 

Experty.by


Обновлено 15.11.2012 16:46