27.01.2021
Home Новости Рецензии на альбомы Morfe "Ziziaq"
Morfe "Ziziaq" PDF Печать E-mail
Автор: BM   
20.07.2012 15:28

Информация о диске

 

музыка – Оганес Ованесян

аранжировки – Morfe

 

MORFE:

Андрей Минков – кларнет

Александр Ефимов – контрабас

Анатолий Таран – баян

Оганес Аванесян – перкуссия, программирование

Вова Беггер – ударные

 

 

В записи принимали участие:

 

Виталий Гармаш (I/Dex) – программирование, сэмплы (4,6,7)

Запись – Олег Доманчук на студии Maple Tree (1,2,3,5), Дмитрий Коршакевич и Виталий Кулевский на студии Sunflowers (4,6,7)

Сведение, мастеринг – Андрей Жуков

 

Диск можно бесплатно скачать на сайте Thankyou.ru.

Мнения штатных экспертов

 

Дмитрий Подберезский (оценка: 9,00)

 

Альбом пакідае надзвычай добрыя ўражаньні. Удзельнікі калектыву насамрэч здолелі дамагчыся тонкага балянсу падчас сумяшчэньня этнічных матываў з прыёмамі аранжаваньняў, запазычаных у джазу, электроннай музыкі, калі адно аднаму аніяк не замінае. Цудоўнае гучаньне кларнэта пры гэтым не забіваецца ані акустычным ягоным сваяком баянам, ані электронікай.

 

І над усім гэтым раскашуе багаты мэлядызм. "Apricot" грунтуецца на пульсуючым біце, над якім разлягаецца ну амаль дансінгавая мэлёдыя, прычым – зусім ня тупая. Настраёвую "The Sun" раптам разразае выдатнае, чульлівае сола акардэона. А вось "The 888 Planet" мне чамусьці адразу нагадала даўнюю творчасьць Kraftwerk, адно што тут акустыка зноў жа надае такія фарбы, што гэтую п’есу можна слухаць, здаецца, бясконца. А "Come In Zana" – гэта наогул экзатычнае падарожжа, зь якога ня хочацца вяртацца.

 

Ня ведаю, як Morfe гучалі ў акустычным варыянце. Напэўна, большы націск рабіўся на этна-стылістыку з меншым акцэнтам на рытміку. Тут жа музыка, трэба думаць, узбагацілася за кошт пашырэньня гукавой, тэмбравай палітры. І міжволі на памяць прыходзіць нешта падобнае, што зрабіла група Pawa. Калі ўзяцца іх параўноўваць, дык апошняя, безумоўна, прайграе. Прычым – шмат.

 

Хоць бы таму, што ў Morfe і кампазыцыйны пасыл арыгінальны і куды больш зьмястоўны, і аранжаваньні куды больш вытанчаныя і вывераныя. Калі там — гульня ў музыку, дык тут музыка гучыць сапраўдная. І яе ня сорамна паказваць і на этна-фэстах, і там, дзе сцэну поўняць электроншчыкі. А калі музыка Morfe нясе ў сабе здаровы дух, дык яе з задавальненьнем будзе ўспрымаць любая аўдыторыя, якая не страціла адчуваньня сапраўднага ў мастацтве.

 

Experty.by

 

Сергей Будкин (оценка: 8,00)

 

Дэбютны альбом каманды, якая была здабыла вядомасьць у вузкіх колах пад назвай Morfe Acoustic Band, а потым адмовілася ад чыста акустычнага гучаньня ды выкінула пару словаў з сваёй назвы. Morfe на чале з армянскім беларусам Аганэзам Аванэсянам выдаюць сваю музыку за фольк без пэўнай тэрытарыяльнай прывязкі і па сутнасьці прапануюць сваё бачаньне нью-эйджу, спалучаючы гучаньне клярнэту, кантрабасу ды акардэону з электроннымі гучкамі. Такая музыка для развагаў, мэдытацый, а то і для ўзьняцьця настрою.

 

Morfe могуць быць прынятыя за сваіх і ў армян з жыдамі, і на Балканах, і ў нас, бо пры жаданьні пачуць у "Ziziaq" можна сугуччы з этнікай розных народаў. Праўда, самі ўдзельнікі Morfe досыць аморфна сябе паводзяць у справе геаграфічнага пазыцыянаваньня сваёй творчасьці ды засьцерагаюцца ад правядзеньня паралеляў хоць зь якой культурай. Гэта той самы выпадак, калі хочацца для ўсіх, а выходзіць для нікога. Свайго слухача камандзе знайсьці будзе няпроста.

 

У Morfe няма той каранёвай моцы, якую мае "Троіца", не адчуваецца ў іх гіпнатычнай каляфолькавай псыхадэліі, уласьцівай Port Mone, адсутнічае рафінаванасьць (у добрым сэнсе слова) ад Apple Tea, але ў той жа час гурт Аванэсяна спалучае пэўныя іх рысы і абсалютна ўпісваецца ў шэраг названых камандаў, кожная зь якіх мае свой стыль. Іх музыку можна цаніць найперш за выпеставанасьць мэлёдыяў і выдатную падачу. "Ziziaq" – альбом-цукерка, прычым з прыгожай бліскучай абгорткай ды вельмі смачным начыньнем. Ад першай да апошняй сэкунды альбому не пакідае адчуваньне, што музыкі зрабілі нешта сапраўды выбітнае. І вакал ім зусім не патрэбны.

 

Budzma.org

 

Дмитрий Безкоровайный (оценка: 7,00)

 

Минский коллектив, начинавший пять лет назад с этно-акустики, на дебютном полноформатнике добавил в палитру синтетических звучаний. Получился гармоничный этно-поп с привкусом лаунджа и чилл-аута – достаточно мягкий бит и обволакивающие синтезаторы, теплое дыхание живой перкуссии и контрабаса, а также солирующих по очереди кларнета и баяна.

 

В плане музыкальной основы проект подчеркнуто интернациональный, с мелодиями из разных, но скорее южных культур. При этом, естественно, не без следов родной для лидера коллектива Оганеса Ованесяна Армении – даже кларнет Андрея Минкова периодически напоминает именно дудук.

 

Получилась не слишком навернутая, но очень интеллигентная, по-хорошему "кафешная" музыка – с красивой мелодикой, тщательной и мастеровитой студийной проработкой. Единственное, более ярким получилось все же начальное трио динамичных композиций ("Apricot", "The Sun", "The 888 Planet"). В сравнении с этим далее все качественно, но несколько более обычно.

 

Experty.by

 

Олег Климов (оценка: 5,00)

 

Что ж, отлично зайдет на свадьбах и даже, не побоюсь этого слова, на поминках. Когда о покойном говорят, что он был еще тот ходок – не при вдове будь сказано. Мультикультуральный фьюжн. Тут – мертвяк-компьютеры, здесь – живняк-аутентика. Все в трендах.

 

А над брэндами голову пусть ломают музыканты проекта – куда им с этим податься: на международные фестивали фолка или остаться здесь, непризнанными гениями, что ваяют музон для собственного удовольствия и признания друзьями и отдельными коллегами.

 

Терпимо. Потому что фоном смотрел Дживана Гаспаряна. И думал о том, о сколько нам открытий чудных в музыке готовят те, кто раздражает свою плоть и несет нам, как они думают, что-то важное. Диск покупать не стал бы, взял бы на раз послушать у того, кто не пожалел на него честно заработанных денег.

 

Experty.by

 

Обновлено 20.07.2012 15:47