11.11.2017
Home Новости Рецензии на альбомы Koda G9 "In Bosom"
Koda G9 "In Bosom" PDF Печать E-mail
Автор: BM   
13.06.2012 21:08

Информация о диске

 

Музыка и слова – Koda G9

KODA G9:

Кирилл Бабушкин – вокал
Василий Кода-Чиряскин – гитара
Шура Дробница – бас
Влад Грищенко – ударные

 

 

В записи принимали участие:

Артем Козлов – гитарное соло (8)
Екатерина Мадатова и Екатерина Шаповалова – бэк-вокал (5)

запись – Слава Корноушенко (Green Records)
сведение, мастеринг – Артур Степанов

 

Диск можно бесплатно скачать на сайте Thankyou.ru.

 

Мнения и оценки музыкальных экспертов

 

Сергей Будкин (оценка: 6,00)

 

Гомельскія альтэрнатыўнікі працягваюць нястомна вырабляць прадукт на экспарт. Яшчэ не да канца ўпэўненыя з выгляду хлапчукі запісалі альбом, які можа стаць сапраўднай падзеяй у беларускай альтэрнатыўнай музыцы. Дзівіць ён найперш надзвычай магутным і сьпелым гучаньнем, якога некаторыя ня здольныя дасягнуць і цягам доўгай музычнай кар’еры. А гэтаму гурту няма яшчэ і двух гадоў.

 

Праўда, альбом пакідае дваістае ўражаньне, асабліва падчас першага праслухоўваньня. Калі гучыць трэк "Loser", так і карціць сказаць "хопіць!", бо ангельская мова ў дадзеным выпадку абраная, каб падавацца разумнейшымі. Па-расійску яно зусім нямудра будзе слухацца, а зь беларускай хлопцы, відавочна, ва ўзаемадачыненьні яшчэ не ўступалі. Іхная мара – сьпяваць па-расійску і трапіць на старонкі Rolling Stone. Прынамсі першы крок да гэтага яны зрабілі і трапілі з сваім альбомам у расійскую інтэрнэт-прастору (рэліз адбыўся на Thankyou.ru). Калі яны гэтак жа ўпэўнена гучаць ужывую, гэта сапраўды някіслы варыянт для альтэрнатыўных канцэртаў у клюбах на пару тысячаў чалавек ды оўпэн-эйрах.

 

Стаўка відавочна робіцца на гучок, і тут музыкам яўна трэба плюсаваць. Бачна, што імі кіруюць дасьведчаныя людзі. На адным зь відэаінтэрвію гурта можна пабачыць, як па-бацькоўску клапоціцца пра хлопцаў дырэктар гомельскай "Фабрыкі гуку" Сяргей Сьцяпанаў, а ў прэс-рэлізе зазначаецца, што гэты дыск – фактычная заслуга Артура Сьцяпанава (пэўна, таго самага ўдзельніка гурта "ТТ-34"), які папрацаваў і над аранжыроўкамі, і над гучаньнем, і над зьвядзеньнем. Але тупа на лялек непасрэдныя ўдзельнікі Koda G9 не выглядаюць, бо прыдумвалі ды прапісвалі музыку ўсё ж самі. Вакаліст Кірыл мае моцны і прыгожы голас (хоць у некаторых момантах, як у прыпеве загалоўнай песьні, хацелася б ад яго паболей эмацыйнасьці), яўна ў сваёй стыхіі пачуваецца гітарыст Васіль Кода-Чыраскін, трэба думаць, творчы ідэоляг каманды. Вызначальная рыса іх кампазіцый – надзвычайны мэлядызм. Дзякуючы гэтаму добрая палова трэкаў добра запамінаецца. Без сумневу, па-за канкурэнцыяй уласна "In Bosom" і "Farewell" з раптоўным жаночым бэкам.

 

Па выніку маем прыгожа сыграную музыку, за якой не стаіць аніякай ідэі. Для тых, каму сэнс да фіялетавай зоркі, абы чад быў.

 

Budzma.org

 

Олег Климов (оценка: 6,00)

 

Ребята хотят перехрипеть Nickelback, с Кобейном уже почти справились по этой части. А еще лидирующий голос я бы сравнил с вокальной манерой Егора Летова, как если бы он запел гранж или пост-гранж. Собственно, нечто такое команда и наяривает, только стараясь быть еще жестче, резче, динамичней – еще пара шагов и был бы совсем уж какой-нибудь heavy-grunge. Интереснее группа становится тогда, когда рубилово выходит у них мелодичным.

 

Из девяти композиций альбома выделю "Loser" (первый номер, который можно отнести к хитам), "Song #4" (второй - пусть самая забойная часть и является знаменитой стилистической цитатой) и "Rock'n'Roll'a "(отмечаю исключительно ради неожиданного юморного кусочка). "Семерку" не поставил только из-за того, что альбом вышел неравноценным по трекам: наряду с действительно отличными вещами и крепким середняком соседствуют абсолютно невразумительные композиции, что слух режет. Работайте, парни: второй диск вам стоит записать.

 

Experty.by

 

Дмитрий Подберезский (оценка: 6,00)

 

Як мне падалося, гэты альбом мог бы зрабіць у суме больш моцнае ўражаньне, калі б: 1. усе песьні былі б больш разгорнутыя з разьвітымі інструмэнтальнымі партыямі, а не такія быццам бы недасказанымі; 2. у самой музыцы прысутнічала тое, што нехта часам называе "іскрынкай", нехта – энэргетыкай, яшчэ нехта – жывым дыханьнем; 3. у песьнях адчувалася больш фантазыі, выдумкі, нетыповых што да гэтага стылю прыёмаў, як, скажам, той жа жаночы (дзявочы?) падгалосак ў "Farewell" ды "Black Song".

 

Пры гэтым у альбоме выразна прысутнічае дух хард-рокавай асновы, толькі што значна ўзбагачаны рознымі больш новымі, неклясычнымі, а сучаснымі ўплывамі ды фарбамі. Нягледзячы на агульную змрачнаватасьць гучаньня, што перадаецца праз манэру сьпяваньня, тэмбральныя афарбоўкі найперш гітарных партый (а бас-гітара, падалося, вельмі прыемна, мякка, сочна запісана!), альбом у цэлым слухаецца дастаткова прыемна, калі б не адна асаблівасьць. Пры ўсёй дастаткова неблагой мэлядычнай аснове песень яны ўсё ж церпяць на манатоннасьць.

 

Магчыма, яно было так зроблена знарок, ня ведаю, аднак мне хацелася б тут (паўтаруся!) нейкай іскрынкі, каб адбыўся эмацыянальны выбух. Магчыма, ягоная адсутнасьць і ёсьць следзтва неразбудаванасьці формы. Бо эмоцыі тут – яўна студыйныя. Цікава, як яно пісалася? Няўжо сапраўды патрэкава? А які быў бы вынік, калі б было ў той жа студыі, аднак жыўцом? Думаю, менавіта такая музыка ад гэтага толькі б выйграла.

 

Нарэшце, пра падгалосак. Калі ў "Farewell" ён гучыць да месца і лягічна абгрунтавана, дык у "Black Song" ён проста згубіўся, адсунуты некуды на другі-трэці плян, і сваёй ролі, канешне ж, ня выканаў. Але калі музыкі, як вынікае з прэс-рэлізу, зробленым засталіся задаволеныя, няхай так і будзе. А вось што да слухачоў... Думаю, заўваг можа быць нават больш, чым у мяне. Бо паводле духу, як я ўжо сказаў, мне гэта легла ў вушы даволі добра.

 

Experty.by

 

Дмитрий Безкоровайный (оценка: 5,00)

 

Еще один пост-гранжевый альбом. Группа Koda G9 начинает за здравие – мощно раскачивает "Loser", очень цельно звучит "In Bosom", яркие гитары (и немного Deep Purple?) в "Rock'n'Roll'a". Выдержать уровень на всем альбоме не удалось – периодически прорезаются слезоточивые баллады с километровыми соло и прочие необязательные номера. Кажется, желание записать альбом взяло верх над реальными предпосылками к этому.

 

Диск лишний раз подтверждает – прилично записывать рок-музыку научились и в областных центрах. Сейчас уже идет борьба за рост качества содержимого, за его индивидуальность. Именно в этом главная проблема Koda G9 – даже в лучшие моменты группе пока что не хватает изюминки. А еще очень режут слух откровенно примитивные тексты, будто написанные по школьному словарю. Безнадеги тут нет, но работы для исправления ситуации надо проделать много.

 

Experty.by

Обновлено 15.11.2012 16:56